На Менскім аўтамабільным заводзе 21 лістапада з інтэрвалам у 15 хвілін у розных будынках памерлі двое рабочых. Заводзкі раённы аддзел Сьледчага камітэту Менску праводзіць праверку. Паводле папярэдняй інфармацыі, крымінальнага сьледу няма, абедзьве сьмерці адбыліся не са зьнешніх прычын.