У параўнаньні з успамінамі маладосьці цяперашні Вызу – гэта поўнае бязьлюдзьдзе. Хаця ўсё быццам бы тое ж: сосны, паветра, мора... Цікава, што жыхарка Кясму, куды я зрабіла пешую вандроўку, сказала мне, што ў Вызу зашмат шуму, мітусьні, а сапраўдныя аматары цішыні селяцца выключна ў іх.