Добавить новость
ru24.net
World News
Сентябрь
2011
1 2
3
4
5
6
7 8 9
10
11 12 13
14
15 16
17
18
19 20 21
22
23 24 25 26
27
28
29 30

Максім і Клава. Проста курортны раман?

0
Шаноўны Ўладзімер, нядаўна я была на літаратурнай вечарыне, дзе зайшла размова пра ўжо блізкае 120-годзьдзе з дня нараджэньня Максіма Багдановіча. Напэўна, ня толькі мяне вы зьдзівілі тады натхнёнымі словамі пра нейкую Клаву, зь якой у паэта была кароткая сувязь падчас лекаваньня ад сухотаў у Крыме. Як вядома, гэтая жанчына досыць лёгкіх паводзін не пакінула ў жыцьці й творчасьці Максіма аніякага прыкметнага сьледу. Вы што, вырашылі стварыць да юбілею прыгожы, але, як выглядае, сумнеўны міт?



Вераніка



Дарагая Вераніка, пачну з таго, што, на маю думку, любая жанчына можа дапамагчы мужчыну ў спасьціжэньні самога сябе, можа падараваць дотык да Вечнасьці, глыток з келіха неўміручасьці. Прычым гэта зусім не заўсёды залежыць ад таго, колькі часу мужчына быў з жанчынаю, — усё жыцьцё ці адну ноч.



Багдановіч быў з Клаваю Салтыковай цэлы летні крымскі месяц 1915 году...



Вы мяркуеце, што ў Максімавай біяграфіі яна не адыграла ніякае ролі. А як тады расцэньваць прысьвечаны ёй вядомы расейскамоўны верш паэта?



Забудется многое, Клава,

Но буду я помнить всегда,

Как в сердце шипела отрава

Любви, и тоски, и стыда...



Згодны, душа чытача не трымціць і не замірае. Перад намі ня ўзор высокай паэзіі чыстай красы, да якой імкнуўся наш геній. Але гэтыя, па сутнасьці, альбомныя радкі адназначна ўспрымаюцца як глыбокае, прасякнутае болем прызнаньне тонкай і чулай асобы. Каб знайсьці аргумэнты на карысьць маёй высновы, зазірніце ў камэнтары да першага тому поўнага збору твораў Максіма Багдановіча, дзе зьмешчаны цытаваны верш. Яраслаўскі знаёмы паэта А.Цітоў ва ўспамінах пісаў: "Іншы раз, у хвіліны шчырасьці, Максім Адамавіч дзяліўся са мной сардэчнымі тайнамі. Ён расказаў аб сваім захапленьні жанчынай. Знаходзячыся на поўдні, М.А. сустрэў даму і пакахаў яе, але, на жаль, расказаў ён, гэтае каханьне прынесла яму вялікі смутак, і, магчыма, адбілася на здароўі, яна была замужняя, і яны не маглі зь ёю жыць разам".



Хіба гэта сьведчаньні "непрыкметнага сьледу"?



Няхай, як лічаць некаторыя багдановічазнаўцы, Максім саромеўся таго курортнага захапленьня. А мне ўяўляецца, што ў глыбіні душы хворы на невылечныя тады сухоты паэт мог якраз ганарыцца стасункамі з Клавай, быць удзячны ёй за магчымасьць сьцьвярджацца як мужчына.



Яму было важна (найперш для сябе самога) пакінуць доказы гэтага, занатаваць інтымныя драбніцы. Я ўжо вяду гаворку пра ненадрукаваны дагэтуль тагачасны інтымны дзёньнік Максіма Багдановіча, які не дае спакою сучасным паэтам, драматургам, выдаўцам і журналістам.



Найлепшы камэнтар да спадчыны творцы — ягоны жыцьцяпіс. У нашым выпадку ў камэнтары не хапае істотнай старонкі. Ці не пара нарэшце запоўніць прабел, надрукаваўшы дзёньнік да юбілею яго аўтара?



Думаючы пра гераіню дзёньніка і яе каханка, якому заставалася меней за два гады жыцьця, я чамусьці ўспамінаю словы Поля Валеры: "Разумная жанчына — тая, зь якой мужчына здольны паводзіцца як заўгодна неразважна".



Можаце вінаваціць мяне ў недасьведчанасьці ды іншых грахах, але я перакананы, што дзякуючы таму чэрвеню 1915-га ў гарадку Стары Крым нашае прыгожае пісьменства пабагацела не на адзін цудоўны верш.



Асабіста ж я ўдзячны Клаве за ўласныя радкі, якія абавязкова ўвойдуць у маю новую паэтычную кніжку:



ты выходзіш на ганак

шчасьлівая

з понтам

і з Понтам Эўксінскім

глыбіня сустракаецца

тваіх чорных вачэй

вечар сіні

зусім



ты круціла раман

летась

з князем грузінскім

а цяпер

твой абраньнік

паэт зь Яраслаўлю

Максім



ён чытаў табе вершы

і прагна кахаўся

нібы заўтра зьбіраўся

ў тагасьвецьце пайсьці

ён такі вынаходнік

адважны

няўрымсьлівы вершнік

ён такі...



Божа!

што ён шаптаў табе

ў вушка

ў міжножжа

у водар

дзьвюх прасьцінак

салёных ад поту

і не ...

захлыналася ты

і хацеў адвярнуцца

нечы цёмны партрэт

на зялёнай сьцяне



ён казаў табе потым

тут грэкі любілі

і готы

тут вачыма прахожых

пранікліва скіфы

глядзяць

і пытаюцца моўчкі

адкуль ты і хто ты

і за кожнага зь іх

буду браць цябе я



буду браць як

рабыню

гетэру

наяду

як русалку

з падводнага саду

дай мне яду

каханая

ад самоты...



ты лічыла што ён

не паэт —

вершаплётнік альбомны

з тых

якіх легіёны

і сьвет

іх трымае сабе на забаву

ды ўчора

ён на мове сваёй

прачытаў трыялет



ты зьдзівілася

келіх паўнюткі

здрыгануўся

ў тваёй паўнаватай руцэ

зразумела?

амаль нічагуткі!

лацінскае "цэ"

на рэцэпце ягоным

шматзначна маўчала



сарамлівы партрэт

быў уражаны

мовы чужой таямніцай:

што такое ліхтарня

спакуса

дзяньніца?

што такое пясьняр?

мо — паэт?..



ён прамовіў нядаўна

ў кафейні

употай:

каб нам разам аднойчы

патрапіць у рай

хоць на лета

забудзем

пра нашы сухоты

хоць на лета...

пачула ты: Лета



кане

леташні князь з-пад Цхінвалу

у Лету

што апроч удавіцы

пакіне?

набор пісталетаў?

ты належыш паэту

Вэнэра на мове яго —

Мілавіца



колькі вам засталося

піць херас

з Масандры

і любіцца нагбом

пад сузор’ем Касцы?

колькі вам засталося

на рызыку йсьці

ў той альтанцы

сярод маладых алеандраў?



ты выходзіш на ганак

шчасьлівая

з Понтам Эўксінскім

новы ранак

спаткаўся

і новы санэт

ты кахаеш!

ты ў Вечнасьць

ужо адплываеш

твой каханы — Паэт!



Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса