Добавить новость
ru24.net
World News
Октябрь
2015

«Дзьмітрыеву рэзка не спадабалася пытаньне пра крыніцы фінансаваньня»

0
Прадстаўнік беларускай дыяспары ў ЗША Валер Кавалеўскі, які прысутнічаў на сустрэчы ў Цэнтры Ўілсана з былой кандыдаткай у прэзыдэнты Тацянай Караткевіч і кіраўніком кампаніі «Гавары праўду» Андрэем Дзьмітрыевым, падзяліўся сваімі ўражаньнямі ў Фэйсбуку.


«1. Прыезд у Вашынгтон ім арганізаваў Нацыянальны дэмакратычны інстытут.


2. Караткевіч прамаўляла па-расейску, Дзьмітрыеў перакладаў на ангельскую. Пры гэтым часта яго пераклад выходзіў за межы таго, што казала Караткевіч.


3. На мерапрыемстве ў Цэнтры Ўілсана прысутнічала зусім няшмат людзей. У залі на чалавек 90 сабраліся 27 слухачоў.


4. Дзьмітрыеву рэзка не спадабалася пытаньне пра крыніцы фінансаваньня. У адказ ён параіў не займацца тэорыямі замовы. Пытаньні за пачатковы пэрыяд дзейнасьці «Гавары праўду» ён параіў адрасаваць Някляеву.


5. Выступала Караткевіч ўпэўнена, часта гаварыла пра сябе ў трэцяй асобе.


6. Палічыла сваім дасягненьнем увагу Лукашэнкі да праблемы расейскай ваеннай базы. Настойвала на тым, што ў кампаніі не дыстанцыявалася ад апазыцыі, а наадварот — злучыла сілы ўсёй апазыцыі.


7. Яна без ваганьняў абвергла свае ўласныя неаднаразовыя заявы пра гатоўнасьць працаваць ва ўрадзе.


8. Эпізод з камэнтарам кіраўніка беларускай амбасады Паўла Шыдлоўскага выглядаў гратэскна, пры тым што сам ён трымаўся неяк прыніжана. Прадстаўнік улады, што літаральна абакрала Караткевіч на выбарах, хваліў яе за такт і годнасьць — фактычна, за яе гатоўнасьць «не факусавацца на афіцыйных выніках» — пасьля чаго ахвяра і яе кіраўнік парадаваліся ацэнцы і падзякавалі ўладзе, якая іх абакрала і падманула іх выбарцаў.


22 кастрычніка ва Ўілсанаўскім цэнтры ў Вашынгтоне былая кандыдатка ў прэзыдэнты Тацяна Караткевіч паўдзельнічала ў сустрэчы з амэрыканскімі экспэртамі і распавяла пра свае далейшыя пляны».



Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса