Добавить новость
ru24.net
World News
Июль
2011
1
2
3
4
5
6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
16
17
18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
31

Фотаблог з Палесься. Прырода-1

0
Прыкметы архаічнасьці і сучаснасьці, вобразы мілыя роднага краю, разбурэньні і аднаўленьні лепшых аб’ектаў нашай спадчыны, а таксама клопат людзей пра хлеб надзённы — у аб’ектыве фотаблогу з Палесься.



Сёньня — пачатак расповеду пра найбольшы скарб Палесься — прыроду.











Гэты здымак зроблены ў Брэсцкай крэпасьці, але зроблены так, каб не было бачна ніякіх фартыфікацыйных ці мэмарыяльных збудаваньняў. Тут калісьці быў стары горад Берасьце, разбураны на загад расейскага цара Мікалая Першага, і гэтая багатая флёра — пераемніца ягоных садоў і паркаў.









Палесьсе добра вядомае ў сьвеце дзякуючы славутай Белавескай пушчы. Але ня менш цікавыя і іншыя мясьціны, напрыклад — біясфэрны рэзэрват "Прыбускае Палесьсе", які мае эўрапейскую значнасьць і знаходзіцца пад абаронай ЮНЭСКО. Створаны ён быў у 2003 годзе пастановай ураду.











У рэзэрваце шмат некранутых зьмешаных лясоў, на тэрыторыі якіх забароненае паляваньне і ўсялякая дзейнасьць чалавека.













Часта ў гэтым лесе сустракаюцца балоты, часамі вялікія,













а часамі маленькія, як гэтае.











Бабры нечакана загацілі ручаіну і зрабілі сваю плаціну ля самай дарогі. Хаткі іхнія ўбачыць так і не ўдалося, яны недзе далей у затоцы. Дый трывожыць зьвяркоў нельга.











Бязьмежны лес і возера з вышыні птушынага палёту. На самым поўдні Берасьцейшчыны.





































У тутэйшых лясах надзвычай багатая і яркая расьліннасьць і іншы, чым у Менску, клімат — цэнтральнаэўрапейскі.











Які прыгожы заход сонца над бязьмежным лесам! 40 кілямэтраў на поўдзень ад Берасьця.



Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса