Перадача першаяУдзельнічае паэтка, фальклярыстка Антаніна ХатэнкаВячаслаў Ракіцкі: Ці прысутнічае брутальны гумар у прыказках пра вясельле?Антаніна Хатэнка: Ды яшчэ які! Зваж на дакорлівы напамін: "Было не марколіць, не міколіць, да кудзельку піколіць". Гэтакая тут выкручастая слоўнасьць. А калі папросту – дык самая звычайная народная падганялка, адкрытая й нават троху цынічная. Ну, з гледзішча асаблівых адносін да цноты… Бо кудзелька ж – не адно лён, а найперш, здаецца, жаночая спакуса. Вось табе, пане, і эротыка! Правіла ж “не марудзь!” почасту спрацоўвае на добры і ўдалы зьлюб. Бо пакуль наш мужчына зьбярэцца ды насьмеліцца, ды скажа, ды азірнецца – нехта іншы падхопіць абраньніцу пад руку й павядзе да стажку. Альбо іншае: "Ня многа напета, да навек ярмо надзета". Ужо зусім адваротная зьява. Бывае ж гэтак: радасьці мала і воля прапала. Ну, нібыта, ня сам сабе лёс выбіраў. Вось і кпіць народ з гэткіх пасаджоных-запражоных. Шлюб, вясельле"Уздай добра гужам, каб звала мужам""Што будзе суджана—вылезець і з лужыны""Ёсьць насеньне, дык будзе і вясельле""Калі каго Бог злучыць, ніхто не разлучыць""На дзень вясельле, а навек мучэньне""Дзе ж дзецца, як вясельле мінецца?""Не памогуць і чары, як каму хто не да пары""Хто каго любіць, той таго чубіць"“Пакуль жаніцца – загаіцца”"На дзень вясельле, а навек мучэньне""Дзе ж дзецца, як вясельле мінецца?""Там і Бог раюе, дзе жонка мужыка шануе""Ёсьць насеньне, дык будзе й вясельле""Было не марколіць, не міколіць, да кудзельку піколіць""Ня многа напета, да навек ярмо надзета""Маўчу, дык пэўне замуж хачу""У аўторак аб'едзеш дзевак сорак""У суботу на работу, а ў нядзелю на вясельле""Вясельле і шчасьце на адным кані едуць""Нам Бог вясельлейка даў: ажаніўся мех, торбу ўзяў"