"Паказвае жыццё ў Беларусі, якое адрозніваецца ад таго, што гавораць у Польшчы". Польскі блогер пра Томаша Шміта
"Ведаеш, тое, што гаворыцца ў "Вікіпедыі"... Мы ж цудоўна разумеем, хто яе стварае. Мы ведаем, што гэта не навуковая праца, а людзі, якія пішуць там розную інфармацыю, могуць напісаць "здраднік". У Польшчы існуе прэзумпцыя невінаватасці, правільна? Гэта значыць пакуль няма абвінаваўчага прыгавору, ніхто не мае права называць цябе здраднікам. А якія ж абвінавачанні выстаўлены супраць мяне? Я не азнаёміўся з імі, не атрымліваў ніякага паведамлення, хоць пазначыў паштовы адрас у консульстве ў Мінску", - сказаў Томаш Шміт.