Добавить новость
ru24.net
World News
Август
2019

Трэцяя пасмяротная кніга Юрыя Гуменюка

0

Выйшла ў свет трэцяя пасмяротная кніга беларускага паэта і журналіста Юрыя Гуменюка. Сёлета 24 верасня яму павінна было б споўніцца 50 гадоў.

Называецца кніга “Захлынуцца апантанасцю жыцця” і складаецца з выбраных рэпартажаў, інтэрв’ю, артыкулаў і карэспандэнцыяў журналіста. Уклаў і выдаў кнігу літаратар, выдавец і наш калега Алесь Аркуш:

– Перадусім гэта будзе цікава гарадзенцам. Яны згадаюць той час. Бо гэтая кніжка пераважна апавядае пра перыяд пераходу 20-га стагоддзя ў 21-е. Пра бурапенныя гады 90-ыя. Гарадзенцам будзе цікава прачытаць пра тыя культурныя падзеі, якія адбываліся ў іх горадзе, асабліва маладым гарадзенцам, для іх гэта будзе, магчыма, адкрыццём. Прачытаць і пабачыць тыя падзеі вычыма Юрыя Гуменюка.

Юрый Гумянюк загінуў 19 студзеня 2013 году на 43-м годзе жыцця. Між іншым ён супрацоўнічаў і з Беларускім Радыё Рацыя.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 24 верасня ў Гародні ў Цэнтры гарадскога жыцця. 

Беларускае Радыё Рацыя.




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса