Добавить новость
ru24.net
World News
Сентябрь
2019

Зэльвенцы: За мясцовага вертыкальшчыка ніхто галасаваць не будзе

0

У пятніцу, 27 верасня, у Зэльве адбыліся два пікеты па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 прадстаўніка Беларускага Нацыянальнага Камітэта слонімца Віктара Марчыка. Першы пікет прайшоў у цэнтры Зэльвы каля ўваходу на рынак, а другі – каля крамы “Еўраопт”.

Гэта быў першы пікет па збору подпісаў за Віктара Марчыка ў Зэльве. Да пікетчыкаў падыходзіла шмат людзей, каб пазнаёміцца з прэтэндэнтам у дэпутаты Віктарам Марчыкам. Людзі актыўна знаёміліся і задавалі яму розныя пытанні.

Як ніколі раней шмат зэльвенцаў выказвалі словы падтрымкі незалежнаму прэтэндэнту ў кандыдаты ў дэпутаты і ставілі свае подпісы. Людзі казалі, што за зэльвенскага чыноўніка Валянціна Семяняку, які раней працаваў намеснікам старшыні Зэльвенскага райвыканкама, а цяпер узначальвае мясцовы райсавет, ні ў якім разе ніхто на Зэльвеншчыне галасаваць не будзе. Нават сваякі Семянякі падыходзілі да зборшчыкаў подпісаў і казалі, што яны за яго таксама галасаваць не будуць. А калі Віктар Марчык у іх пытаўся, чаму яны так настроены супраць свайго земляка, зэльвенцы адказвалі, што мясцовыя вертыкальшчыкі зусім не адстойваюць інтарэсы простых людзей на Зэльвеншчыне. Людзі скардзіліся на тое, што у Зэльве ніяк не могуць дабудаваць паліклініку. Недабудаваны будынак ужо шмат гадоў стаіць без вокнаў і паступова ўжо пачаў рушыцца. Выказвалі людзі і шэраг іншых папрокаў у адрас зэльвенскіх вертыкальшчыкаў.

Дарэчы, Віктар Марчык ужо сабраў больш за 1000 подпісаў.

[See image gallery at racyja.com]

Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса