Добавить новость
ru24.net
World News
Ноябрь
2020
1 2 3 4
5
6 7
8
9 10 11 12 13
14
15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30

Пампеа: ЗША заклікаюць улады Беларусі неадкладна спыніць эскалацыю гвалту і вызваліць палітзняволеных

0

Палітычныя зняволеныя ў Беларусі павінны быць вызваленыя, заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Тэкст заявы распаўсюдзіла 12 лістапада прэс-служба Дзярждэпартамента.

„ЗША асуджаюць знаходжанне пад вартай палітычных зняволеных у Беларусі, — сказаў Пампеа. — Цяпер больш за 100 палітычных зняволеных утрымліваюцца пад вартай за ажыццяўленне сваіх правоў і асноўных свабод шляхам мірнага ўдзелу ў акцыях пратэсту, заклікаў да свабодных і справядлівых выбараў і заклікаў да нацыянальнага дыялогу для спынення працяглага крызісу”.

Як адзначыў дзяржсакратар ЗША, палітвязні знаходзіліся ў „суровых і небяспечных для жыцця ўмовах утрымання пад вартай, уключаючы вартыя даверу паведамленні пра катаванні”.

„Яны ўваходзяць у лік тых тысяч асоб, якія зазналі несправядлівыя затрыманні з пачатку рэпрэсій, — сказаў Пампеа. — Злучаныя Штаты падтрымліваюць тых, хто затрыманы або прапаў без вестак, тых, хто быў забіты, і тых, хто працягвае мірна адстойваць сваё права выбіраць сваіх лідараў на свабодных і справядлівых выбарах”.

„Мы зноў заклікаем беларускія ўлады неадкладна спыніць эскалацыю гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, вызваліць усіх палітвязняў і іншых мірных дэманстрантаў, якія былі затрыманыя, а таксама пачаць канструктыўны дыялог з Каардынацыйнай радай і беларускай грамадзянскай супольнасцю”, — падкрэсліў дзяржсакратар ЗША.

belapan.by




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса