Добавить новость
ru24.net
World News
Ноябрь
2020
1 2 3 4
5
6 7
8
9 10 11 12 13
14
15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30

У віцябляніна Аляксандра Мацеюка міліцыя шукала “нерэкамендаваную” сімволіку

0

Да спадара Аляксандра міліцыя прыйшла з пастановай на агляд кватэры. Яму патлумачылі, што следчыя дзеянні праводзяцца паводле адміністрацыйнай справы, распачатай за фотаздымак з бел-чырвона-белымі сцягамі. 

І што канкрэтна шукалі, самі міліцыянты патлумачыць не змаглі, кажа Аляксандр Мацяюк:

– Гэта гучала як “незаконная сімволіка”. Тады я папрасіў спіс такой недазволенай сімволікі. Яны кажуць: “Ну, не тое каб недазволеная… Нерэкамендаваная!”. Тады кажу: “Дайце спіс нерэкамендаванай”.  Адказваюць: “Не. Гэта непажаданая сімволіка”… На сваім тэлефоне супрацоўнік міліцыі паказаў мне той здымак: некалькі чалавек стаяць са сцягамі. Нічога дрэннага не робяць.

Супрацоўнікі міліцыі агледзелі кватэру і не знайшлі нічога, што можна было б канфіскаваць і далучыць да справы. Пайшлі ні з чым. На думку Аляксандра Мацеюка, падобных аглядаў могуць і іншыя актывісты. Асабліва тыя, што  былі асуджаныя за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Спадар Аляксандр таксама быў неаднойчы пакараны і “суткамі”, і штрафамі нібыта за ўдзел у несанкцыянаваных пікетах падчас мінулай выбарчай кампаніі. Ён мяркуе, што нечаканыя візіты міліцыянтаў – гэта хутчэй спробы запалохвання і ціску, чымсьці насамрэч захады  па раскрыцці нейкіх справаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск  




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса