Сёння па ўсёй Беларусі – Марш супраць фашызму
У сталіцы закрываюць станцыі метро: закрытыя станцыі Плошча Леніна, Кастрычніцкая, Плошча Перамогі, Плошча Якуба Коласа, Няміга, Купалаўская, усе станцыі трэцяй лініі.
У Менску адключаны мабільны ітэрнэт, сілавікі з самай раніцы рыхтуюцца да пратэстаў, у горад сцягваецца вайсковая тэхніка.
Спецтэхніка ля Парка дружбы народаў.
Каля плошчы Незалежнасці аўтобусы з сілавікамі, аўтазакі, чытачы Тут. бай паведамляюць, што каля фізфака БДУ стаяць вадамёты.
Плошчы Незалежнасці і Перамогі абгароджаныя металічнымі турнікетамі, яны патрулююцца сілавікамі. Каля 9 раніцы з боку мікрараёна Уручча ўехала некалькі калон спецыяльнай і ваеннай тэхнікі.
Фота: тут.бай
* * *
Сёння ў Беларусі 106-ы дзень пратэстаў. А 12:00 мае пачацца Марш супраць фашызму. Ён пройдзе ў новым фармаце. Удзельнікі плануюць збірацца ў сваіх дварах і мікрараёнах, а пасля рухацца ў цэнтр горада.
Беларускае Радыё Рацыя