Добавить новость
ru24.net
World News
Январь
2021

Штраф за сцяг – на шэсці і на скульптуры мядзведзя

0

 У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска разбіралі адміністрацыйную справу  66-гадовага пенсіянера, інваліда 2-й групы  Чэслава Салодкага, у мінулым – вайсковага юрыста.

Справу распачалі паводле артыкула 23.34 КаАП на падставе затрымання 17 снежня:  міліцыянты вырашылі, што ён  у кампаніі з яшчэ трыма жанчынамі прымацаваў бел-чырвона-белы сцяг да дэкаратыўнай скульптуры мядзведзя, усталяванай на газоне. Відавочцаў гэтага інцыдэнту не знайшлося, але спадара Чэслава і яшчэ траіх жанчын забралі ў міліцыю, дзе  яго ідэнтыфікавалі як удзельніка маршу пенсіянераў, што адбыўся напярэдадні, 16 снежня. Таго, што ён прайшоўся пад нацыянальным сцягам, Чэслаў Салодкі не хавае:

–  Для мяне  бел-чырвона-белы сцяг – гэта святыня. Я прымаў пад ім прысягу, паважаю яго. Я хацеў адчуць пачуцці маёй маладосці – прайшоў пад ім хоць 5 крокаў. Тое, што сцяг патрымаў, я гэта прызнаю, і не шкадую ні пра што! Ён душу мне грэе, і жыве Беларусь заўсёды!

Другое  абвінавачанне  Чэслаў Салодкі лічыць беспадстаўным: ён нават не заўважыў сцяга на вулічнай скульптуры, і даведаўся  пра яго толькі ў пастарунку. Затрыманне пасярод вуліцы скончылася для яго гіпертанічным крызам: дзядулю, які перасоўваецца з кіёчкам,  гвалтам упіхнулі ў міліцэйскую машыну. А ўжо ў пастарунку давялося выклікаць хуткую дапамогу, распавёў сын спадара Чэслава, Дзмітрый Салодкі:

– Чалавек – інвалід, заслужаны, афіцэр гэтай краіны, гонар якой ён некалі абараняў.Узнагароджаны ордэнамі і медалямі. А з яго проста здзекаваліся.  Я прысутнічаў, калі яго прывезлі ў абласны шпіталь. Па словах медыкаў, у яго мова аднялася яшчэ ў пастарунку, ён не мог даваць ніякіх тлумачэнняў, быў у вельмі цяжкім стане.

 Суддзя Уладзімір Царыкаў прызнаў Чэслава Салодкага вінаватым паводле абодвух міліцэйскіх пратаколаў і аштрафаваў пенсіянера, якому ў лютым споўніцца 67 гадоў, на 12 базавых велічынь (348 рублёў). Віцебскія праваабаронцы прапанавалі Чэславу Салодкаму дапамогу, каб абскардзіць судовую пастанову.

Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск 




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus




Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса
ATP

Роттердам (ATP). 2-й круг. Медведев встретится с Беллуччи, Хуркач – с Лехечкой






Сергей Собянин вошел в новый состав Государственного совета

В разгар СВО в Москве открыли филиал музея человеку, виновному в раздроблении исторической России, который несет персональную ответственность за нынешнюю войну

Следующая авиастанция: на NAIS показали новый двигатель для SSJ-100 и перспективные дроны

Станкович невероятно замотивировал красно-белых и идет за Зимним Кубком РПЛ. Прогноз на «Динамо» — «Спартак»