Добавить новость
ru24.net
World News
Январь
2021

Камандаванне УС ЗША перадало беларусам медабсталяванне

0

Камандаванне ўзброеных сіл ЗША ў Еўропе бязвыплатна з мэтай супрацьдзеяння распаўсюджванню COVID-19 перадало Галоўнаму ваеннаму клінічнаму медцэнтру Узброеных сіл Беларусі ў Менску аналізатар газавага складу крыві, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Цырымонія перадачы бязвыплатнай дапамогі адбылася 5 студзеня ў Цэнтральным доме афіцэраў УС Беларусі. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў начальнік ваенна-медыцынскага ўпраўлення Мінабароны Дзмітрый Альховік, амерыканскую — аташэ па пытаннях абароны пры пасольстве ЗША ў Мінску Джэйсан Лі Такер.

„Перададзенае дыягнастычнае абсталяванне дазваляе ацэньваць змены ў газавым складзе крыві і аператыўна прымаць рашэнне па карэкціроўцы тактыкі лячэння пацыента, — патлумачылі ў Мінабароны. — Асаблівую ролю аналізатар газавага складу крыві іграе ў дыягностыцы і, як следства, выбары лячэння ў пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, у якіх захворванне працякае ў сярэднецяжкай і цяжкай формах”.

„Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь выказвае ўдзячнасць камандаванню ўзброеных сіл Злучаных Штатаў Амерыкі ў Еўропе і пасольству ЗША за аказаную дапамогу”, — адзначылі ў ваенным ведамстве.

belapan.by




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus




Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса
ATP

Оже-Альяссим обратился к фанатам после снятия с турнира ATP-500 в Роттердаме






Московский НПЗ увеличил поставки топлива для северных регионов России

МИД Великобритании лишил аккредитации дипломата из России

Крупную партию оружия и боеприпасов изъяли у бандитов

Московская культура в цифре