Паводле праваабаронцаў, больш за сто беларусаў, асуджаных ці затрыманых па адміністрацыйным артыкуле 23.34, сустракалі Новы год «на сутках». Некаторыя застануцца за кратамі і на праваслаўныя Каляды, бо суды працягваюць прысуджаць суткі. Свабода пагутарыла з тымі, хто сустрэў Новы год у зьняволеньні.