Праваабаронца Ўладзімер Яворскі расказаў, што папярэднічала тэрміноваму ад’езду зь Беларусі ва Ўкраіну. Ягоную жонку Тацяну Гацуру напярэдадні вызвалілі пасьля 10 дзён арышту, але яна па-ранейшаму застаецца падазраванай у крымінальнай справе за «фінансаваньне масавых беспарадкаў».