Добавить новость
ru24.net
World News
Апрель
2021

Прадстаўнік ЗША: Мы заклікаем беларускія ўлады не ставіцца да сваіх грамадзян як да праціўнікаў

0

 „У той час як у працы Пастаяннага савета [АБСЕ] быў перапынак, на жаль, у Беларусі не было перапынку ва ўжыванні рэпрэсій”, — заявіла в.а. намесніка кіраўніка місіі ЗША ў арганізацыі Элізабет Разенсток-Сілер 16 красавіка на пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ ў Вене.

„Мы асабліва занепакоеныя правакацыйнымі, палітычна матываванымі арыштамі ўладамі членаў беларуска-польскай супольнасці, — сказала яна. — Гэтыя арышты суправаджаліся яшчэ больш лютай антыпольскай прапагандай па беларускім дзяржаўным тэлебачанні, а таксама націскам на школы польскай мовы з мэтай атрымання падрабязнай інфармацыі аб іх настаўніках і вучнях (у тым ліку аб непаўналетніх)”.

Разенсток-Сілер таксама адзначыла: „Мы нагадваем нашым беларускім калегам, што іх грамадзяне, у тым ліку і польскага паходжання, не з’яўляюцца іх ворагамі. Мы заклікаем беларускія ўлады не ставіцца да сваіх грамадзян як да праціўнікаў, а замест гэтага паважаць іх правы чалавека і асноўныя свабоды”.

Прадстаўнік ЗША падкрэсліла, што рэпрэсіі, якія падтрымліваюцца беларускай дзяржавай у дачыненні да чальцоў польскай супольнасці, суправаджаюцца ўшчамленнем правоў на свабоду выказвання думак, мірных сходаў і аб’яднанняў. „Мы падтрымліваем намаганні Міжнароднай платформы падсправаздачнасці па Беларусі па зборы доказаў катаванняў і рэпрэсій для прыцягнення вінаватых да адказнасці”, — заявіла Разенсток-Сілер.

belapan.by




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus




Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса
Australian Open

Российские теннисистки Андреева и Шнайдер вышли в полуфинал чемпионата Австралии






Янине Копайгородской предъявили обвинение в посредничестве в вымогательстве 43 млн рублей

Спектакль театра из Адыгеи вошел в Лонг-Лист Премии «Золотая Маска»

В Текстильщиках для жителей «серебряного» возраста проводятся творческие вечера

Самая крупная школьная кузница кадров для МВД и ФСБ на Урале отметила 5-летие