Добавить новость
ru24.net
World News
Апрель
2021

МЗС Расеі абвясціла аб мерах у адказ на санкцыі ЗША

0

МЗС Расеі паведаміла, што ўвядзе контрмеры ў адказ на новыя санкцыі ЗША. У паведамленні на сайце міністэрства сказана, што:

– з Расеі вышлюць 10 амерыканскіх дыпламатаў;

– у Расею ў кароткатэрміновыя паездкі змогуць ездзіць не больш за 10 амерыканскіх дыпламатаў у год;

– у дыпмісіі ЗША забароняць наймаць у якасці адміністрацыйна-тэхнічных работнікаў грамадзян РФ і трэціх краін;

– спыніць дзеянне двухбаковы мемарандум 1992 года „Аб разуменні ў дачыненні да „адкрытай сушы”»;

– у Расеі спыняць працу амерыканскія фонды і няўрадавыя арганізацыі, падкантрольныя Дзярждэпартаменту і іншым амерыканскім дзяржструктурам.

Таксама ў МЗС лічаць, што паслы ЗША і Расеі павінны знаходзіцца ў сваіх сталіцах «для аналізу сітуацыі і правядзення кансультацый». У міністэрстве паабяцалі закрыць уезд у Расею для васьмі дзеючых і былых амерыканскіх чыноўнікаў і дзеячаў, «якія маюць дачыненне да распрацоўкі і рэалізацыі антырасейскага курсу». Іх імёны МЗС абяцае раскрыць пазней.

У міністэрстве адзначылі, што ў адказ на высылку трох расейскіх дыпламатаў з Польшчы з Расеі вышлюць пяць польскіх дыпламатаў.

У МЗС заклікалі ЗША «прадэманстраваць разважлівасць, адмовіўшыся ад канфрантацыйнага курсу», у адваротным выпадку расейскія ўлады пагражаюць скараціць колькасць персаналу амерыканскіх дыпмісій у Расеі да 300 чалавек. 

meduza.io




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса