Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі быў упэўнены, што Аляксандар Лукашэнка выдасьць Кіеву затрыманых у Беларусі «вагнэраўцаў», якіх украінскі бок лічыць датычнымі да ваенных злачынстваў у Данбасе. Калі Лукашэнка не зрабіў гэтага, камунікацыя зь ім спынілася.