У Лідзе заснавалі літаратурную прэмію імя Валянціна Таўлая
![У Лідзе заснавалі літаратурную прэмію імя Валянціна Таўлая](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/11/таўлай-афіша.jpg)
Прэмія будзе ўручацца ў трох намінацыях: "Паэзія", "Проза", "Літаратура на беларускай мове".
У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы на чарговым пасяджэнні літаб’яднання “Суквецце” пры “Лідскай газеце” абвешчана “Палажэнне аб літаратурнай прэміі імя Валянціна Таўлая за лепшы патрыятычны твор”.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/11/%D1%82%D0%B0%D1%9E%D0%BB%D0%B0%D0%B9-%D0%B0%D1%84%D1%96%D1%88%D0%B0.jpg)
Рашэнне аб заснаванні прэміі было прынята яшчэ вясной сёлета. Інфармацыя да грамадскасці была даведзена 15 верасня падчас свята Лідскай кнігі і друку. І вось цяпер даведзенае “Палажэнне…” ужо ўзгодненае з усімі зацікаўленымі бакамі.
Прэмія будзе ўручацца ў трох намінацыях: „Паэзія”, „Проза”, „Літаратура на беларускай мове”. Апошняя намінацыя мусіць падкрэсліць асаблівую ўвагу арганізатараў да развіцця патрыятычнай складовай менавіта ў беларускамоўнай літаратуры Лідчыны. Гэта не значыць, што ў намінацыях “Паэзія” і “Проза” не можа перамагчы беларускамоўны твор, зусім наадварот.
Прэмія засноўваецца з мэтай кансалідацыі грамадскасці вакол ідэй патрыятызму і адзінства ўсяго народа Беларусі, падтрымкі літаратурнага працэсу на Лідчыне, захавання духоўна-маральных, творчых і прафесійных традыцый лідскай літаратуры, іх развіцця і перадачы новым пакаленням паэтаў і празаікаў.
Прэмія скіравана на ўшанаванне асобы паэта Валянціна Таўлая як нязломнага змагара за ўз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі, за нацыянальнае адзінства беларускага народа.А задачай прэміі з’яўляецца пошук таленавітых аўтараў і папулярызацыя нацыянальна-патрыятычных тэндэнцый у іх творчасці.
Конкурс на атрыманне прэміі праводзіцца пры садзейнічанні: Лідскага райвыканкама, дзяржаўнай установы „Лідскі гісторыка-мастацкі музей” (аб’ект Дом Валянціна Таўлая), літаратурнага аб’яднання „Суквецце” пры рэдакцыі „Лідскай газеты і дзяржаўнай установы культуры „Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”.
Беларускае Радыё Рацыя