Вечар паэзіі… і дзеруноў
Дэмакратычны “Паэтычны вечар” прайшоў у кіеўскім арт-пабе. Маладыя ўкраінскія артысты чыталі вершы пра каханне, спявалі душэўныя кампазіцыі, а таксама наладжвалі з публікай прыемныя стасункі.
Дэмакратычны “Паэтычны вечар” прайшоў у кіеўскім арт-пабе. Маладыя ўкраінскія артысты чыталі дзёрзкія і кранальныя вершы пра каханне, спявалі душэўныя кампазіцыі, а таксама наладжвалі з публікай прыемныя стасункі.
“Такую імпрэзу мы ладзім не ўпершыню. Месца яе правядзення можа быць розным: ад ціхіх, камерных бібліятэк да больш гучных і свабодных клубаў”, – распавядае арганізатар і вядучы “Паэтычнага вечару” Павел Броскі:
– Асабіста я не прыхільнік афіцыёзу. Я хачу данесці да людзей, што паэзія – гэта адпачынак для душы, а не натуга, калі людзі прыходзяць і іх штосьці прымушае. У нас паэзію асабліва моцна не любяць. Але я ўпэўнены, што калі ў нашай краіне ўсё наладзіцца, гэтае пытанне падымецца.
Дарэчы, адзіная забароненая тэма на такіх вечарах – палітыка. “Нават калі ты і маеш рацыю ў пэўным пытанні, ты не заўсёды можаш правільна данесці сваю пазіцыю. А высвятляць адносіны я не люблю”, – тлумачыць Павел.
На завяршэнне размовы вядучы падкрэсліў, што акрамя творчасці выступоўцаў, ён высока ацаніў і… мясцовыя дзеруны. “Абавязкова трэба наступным разам правесці падзею менавіта тут, каб можна было пачаставацца стравай яшчэ раз! Таму раю і запрашаю ўсіх на імпрэзу!” – зазначае арганізатар.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя