Добавить новость
ru24.net
World News
Июль
2022

Футбалісты “Менска” ў гасцях разграмілі “Гомель”

0

Футбалісты “Менска” ў гасцях разграмілі “Гомель” — 3:0. Гэта быў матч 15-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У іншым  паядынку БАТЭ на “Барысаў-Арэне” прайграў “Арсеналу” — 1:2. Іншыя матчы тура пройдуць ў бліжэйшыя тры дні, а гульня мінскага “Дынама” і “Энергетыка-БДУ” перанесена.

Данецкі “Шахцёр” будзе праводзіць дамашнія матчы Лігі чэмпіёнаў на стадыёне “Легіі” ў Варшаве

Данецкі “Шахцёр” будзе праводзіць дамашнія матчы Лігі чэмпіёнаў у Польшчы. У сёлетнім розыгрышы турніру “гарнякі” будуць гуляць на дамашняй арэне “Легіі” — стадыёне Войска Польскага ў Варшаве, які змяшчае 30 тысяч чалавек. Сапернікі “Шахцёра” па групе Лігі чэмпіёнаў стануць вядомы пасля лёсавання, якое пройдзе 25 жніўня.

“Барселона” дасягнула дамоўленасці з “Баварыяй” аб пераходзе Левандоўскага

Польскі нападнік “Баварыі” Роберт Левандоўскі найбліжэйшым часам падпіша кантракт з “Барселонай”. Усе нюансы трансферу нарэшце ўзгоднены клубамі, паведаміў вядомы інсайдэр Фабрыцыа Рамана. Пагадненне Левандоўскага з “Барселонай” разлічана да 2025 года, а афіцыйная аб’ява аб трансферы чакаецца ўжо ў гэтыя выходныя. “Баварыя” атрымае за пераход каля 50 мільёнаў еўра. Адзначаецца, што Левандоўскі катэгарычна не жадаў весці перамовы з “Чэлсі” ці “ПСЖ”, цвёрда настойваючы толькі на адным варыянце працягу кар’еры – у “Барселоне”. У мінулым сезоне Роберт Левандоўскі прыняў удзел у 46 матчах “Баварыі” ва ўсіх турнірах, забіў 50 галоў (35 у Бундэслізе, 13 у Лізе чэмпіёнаў, два ў Суперкубку Германіі) і аддаў сем выніковых перадач.

Веласіпедыст Васіль Строкаў перамог у трэцім этапе шматдзёнкі “Тур Беларусі”

Васіль Строкаў стаў пераможцам трэцяга этапа міжнароднай шашэйнай велагонкі “Тур Беларусі”. У пятніцу веласіпедысты пераадолелі самую доўгую дыстанцыю гонкі – 202 км ад Камянца да Слоніма. У фінішным створы Васіль Строкаў апынуўся хучэй за Аляксея Шнырко і Дзяніса Марчука, якія занялі другое і трэцяе месцы адпаведна. У агульным заліку “Тура Беларусі” працягвае лідыраваць Яўген Каралёк, які напярэдадні выйграў індывідуальную гонку, а таксама стаў другім на стартавым этапе шматдзёнкі. Да заканчэння “Тура Беларусі” засталіся два этапы – спаборніцтвы заўтра завершацца ў Навагрудку.

Экіпаж “МАЗ-СПОРТаўта” Аляксея Вішнеўскага сышоў з дыстанцыі ралі “Шаўковы шлях”

Экіпажы беларускай каманды “МАЗ-СПОРТаўта” не трапілі ў тройку лепшых на дзявятым этапе ралі “Шаўковы шлях” у заліку грузавікоў.

Працягласць хуткаснага ўчастка па маршруце Валгаград – Ліпецк склала 314 км. Лепшы вынік на перадапошнім этапе ралі-рэйду паказаў пілот каманды “КАМАЗ-майстар” Дзмітрый Сотнікаў, другім і трэцім таксама сталі гоншчыкі расійскай каманды Сяргей Купрыянаў і Эдуард Мікалаеў. Беларускі экіпаж “МАЗ-СПОРТаўта”, якім кіраваў Сяргей Вязовіч, заняў 7-е месца, саступіўшы пераможцу 1 гадзіну 43 хвіліны. У агульным заліку сярод грузавікоў Вязовіч застаецца на 3-й пазіцыі. Экіпаж Аляксея Вішнеўскага быў вымушаны сысці з дыстанцыі з-за траплення вады ў рухавік падчас праходжання броду. Ралі-рэйд “Шаўковы шлях – 2022” завершыцца сёння, гоншчыкаў чакае этап па маршруце Ліпецк – Масква з хуткасным вучасткам працягласцю 117,6 км.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Футбалісты “Менска” ў гасцях разграмілі “Гомель” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus




Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса
WTA

Организаторы турнира WTA извинились за ошибку с национальностью Касаткиной






Сергей Собянин: Открытия молодых ученых имеют большое значение для страны

Уникальную италийскую фреску из собрания воронежского музея впервые выставили в Москве

Вильфанд: температура на 6-12 градусов ниже нормы ожидается в шести регионах РФ

Сервисы назвали самые популярные направления на 8 Марта и 23 Февраля