«Мова рэпрэсій — іх родная мова»
Мастачка і заснавальніца архіва ВЕХА Леся Пчолка пачала цыкл лекцый па беларускіх асяродках у Польшчы. 17 ліпеня ў Варшаве яна прачытае лекцыю «Мова рэпрэсій — іх родная мова».
«Уся гэтая візуалізацыя сённяшняга рэжыму ў Беларусі – гэта візуалізацыя без няікага ідэйнага зместу», – кажа Леся Пчолка.
-Сімвал нацыянальнай ідэі без нацыянальнай ідэі. Вось як Лукашэнка вешае зялёна-чырвоныя сцягі, так гэта і выглядае. Фундаменту ў гэтай ідэі няма. Ёсць толькі рэжым, страх, проста спроба запужаць людзей. Усё трымаецца на страху людзей – каб не было горш. Пасля будзем пераасэнсоўваць гэта, ацэньваць. І рабіць даследаванні на гэты тэмат.
Лекцыя адбудзецца 17 ліпеня ў варшаўскім салідарным Доме культуры «Сланечнік» (вуліца Pańska 3). Пачатак а 17-й гадзіне.
Леся Пчолка ў сваёй практыцы факусуецца на тэмах памяці, паўсядзённасці, нябачнай гісторыі. У 2021 годзе была вымушана з’ехаць з Беларусі і цяпер жыве і працуе ў Гданьску.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: novychas.online
Artykuł «Мова рэпрэсій — іх родная мова» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.