Затрыманні на Берасцейшчыне
Не менш за 15-ць чалавек толькі за апошнія тры дні затрымалі ў Драгічыне і Іванава ў Берасцейскай вобласці.
Пра гэта паведаміла праваабаронца спадарыня Ганна, якая ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча.
“Падставай сталі меркаваныя адміністрацыйныя ці крымінальныя палітычна матываваныя справы”, – адзначыла яна:
– Дакладнай колькасці яшчэ невядома. Выглядае, што проста прыходзілі да тых, хто ўжо быў у ІЧУ. У іх правяралі тэлефоны і штосьці знаходзілі.
Праваабаронца дадала, што чарговая хваля рэпрэсій – гэта спроба запужаць яшчэ больш грамадства ў сувязі з расейска-ўкраінскім канфліктам.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Затрыманні на Берасцейшчыне pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.