Алесь-Францішак Мышкевіч: У нас насычаныя планы
Беларускі музыка, лідар гурта “The Superbullz”, бас-гітарыст бэндаў “Ляпис Трубецкой” і “Lavon Volski” Алесь-Францішак Мышкевіч працягвае сцэнічную дзейнасць у Польшчы.
Так, месяц таму творца разам з “The Superbullz” прэзентаваў кліп на кампазіцыю “Бывай” і зладзіў вялікі канцэрт.
“Насамрэч у нас насычаныя планы”, – зазначае Алесь-Францішак:
– Далей планы ў нас такія – 30-га ліпеня ў Варшаве будзе фестываль “Opór”. Украінска-беларускі-польскі фестываль. Гурты з трох гэтых краін у падтрымку палітзняволеных і нашых байцоў. Я спадзяюся, што да канца ліпеня выйдзе новы альбом. Мне б хацелася б, каб яго пачула больш людзей. Для гэтага канешне павінна быць больш фестываляў і ўдзельнічаць у розных імпрэзах.
Дарэчы, у верасні музыка плануе зладзіць канцэртную прэзентацыю свежага альбома.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Алесь-Францішак Мышкевіч: У нас насычаныя планы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.