Суд у Гаазе восенню можа перайсці да разгляду па сутнасці справы Украіны аб “генацыдзе”
Міжнародны суд ААН у Гаазе восенню можа пачаць разглядаць, па сутнасці, справу аб абвінавачанні Расейскай Федэрацыі ў генацыдзе ўкраінцаў.
Пра гэта падчас Усеўкраінскага тэлемарафона паведаміў агент Украіны ў Міжнародным судзе ААН, пасол па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Антон Карыневіч, паведамляе УНІАН.
“Мы падалі мемарандум, 1 ліпеня мы гэта зрабілі. Гэта значыць, што ў Расейскай Федэрацыі ёсць тры месяцы, каб падаць, калі яна мае іх, свае пярэчанні па юрысдыкцыі суда па гэтай справе. Затым суд можа пераходзіць да вырашэння справы па сутнасці”, – сказаў ён.
Паводле яго слоў, Украіна можа прыцягнуць да адказнасці Расею як дзяржаву, а таксама канкрэтных асоб.