Латвія атрымае ад ЕК 63 мільёны на ўзмацненне аховы мяжы з Беларуссю
У пятніцу, 15 ліпеня, Еўрапейская камісія адобрыла запыт міністэрства ўнутраных спраў Латвіі на выдзяленне 63 мільёнаў еўра для ўмацавання мяжы з Беларуссю, якая з’яўляецца саюзнікам РФ і яе саўдзельнікам у вайне ва Украіне.
Пра гэта паведамляе латвійскі тэлеканал TV3 са спасылкай на МУС краіны.
У латвійскім МУС сцвярджаюць, што дзякуючы аўтаматызацыі сістэмы аховы мяжы любыя спробы яе незаконнага перасячэння або ўчынення гібрыдных атак уладамі беларусі на мяжы будуць папярэджаны.
Паралельна з укараненнем найноўшых тэхналогій для аховы мяжы будзе працягвацца будаўніцтва фізічнага барʼера на мяжы, які будзе праходзіць праз азёры і рэкі.
Латвія, якая зʼяўляецца членам ЕС і НАТА, мае 172-кіламетровую мяжу з саюзнай Расіі дзяржавай Беларуссю.
Фота: zinas.tv3.lv