Добавить новость
ru24.net
World News
Июль
2022

Палітвязня хірурга Андрэя Любецкага перавялі ў Бабруйскую калонію

0

Хірурга і палітвязня Андрэя Любецкага перавялі ў Бабруйскую калонію, паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на родных доктара. Яго этапавалі яшчэ 15 ліпеня. Пра гэта стала вядома з ліста Любецкага сястры.

“За доўгі час магу цяпер бачыць неба ў клетачку! Усім прывітанне!” — напісаў ён.

Андрэя Любецкага яшчэ ў сярэдзіне красавіка асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Доктара абвінавачвалі па чатырох артыкулах КК: “Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак” (ст. 342); “Распальванне сацыяльнай варожасці” (арт. 130); “Абраза прадстаўніка ўлады” (арт. 369 ) і “Абраза прэзідэнта” ( арт. 368).

Андрэй Любецкі лічыўся адным з найлепшых сківічна-тваравых хірургаў Беларусі, 8 гадоў адпрацаваў у 4-й дзіцячай бальніцы Мінска. У 2020 годзе валанцёрыў пад Акрэсціна. Яго жонка стаматолаг Наталля Любецкая з чатырма дзецьмі вымушаная была з’ехаць за мяжу.

Наша Ніва

Artykuł Палітвязня хірурга Андрэя Любецкага перавялі ў Бабруйскую калонію pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса