Добавить новость
ru24.net
World News
Июль
2022

Суд па справе Фядуты, Кастусёва і Зянковіча пачнецца на наступным тыдні

0

Справа пачне разглядацца 29 ліпеня ў Менскім абласным судзе, паведамляюць праваабарончы, паведамляе праваабаронцы цэнтр “Вясна”. Фігурантамі справы «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» з’яўляюцца Юрый Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук.

Зянковіч абвінавачваецца па ч.1 арт.357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч.1 арт.361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім), ч.3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч.3 арт.130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).

Фядута і Кастусёў — па ч.1 арт.357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).

Галубовіч і Краўчук — па ч.1 арт.342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

У якім рэжыме будзе праходзіць суд, не паведамляецца. Нагадаем адзін з абвінавачаных Рыгор Кастусёў спадзяецца, што працэс будзе адкрыты.

Artykuł Суд па справе Фядуты, Кастусёва і Зянковіча пачнецца на наступным тыдні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса