Суд прызнаў сацсеткі дарадцы прэзідэнта Украіны Арастовіча экстрэмісцкімі
Суд Ленінскага раёну Магілёва прызнаў «экстрэмісцкімі» старонкі дарадцы Офісу прэзідэнта Украіны Аляксея Арастовіча ў сацыяльных сетках, вынікае са спісу, апублікаванага на сайце Міністэрства інфармацыі. Рашэнне суд прыняў 27 ліпеня, паведамляе «Медиазона».
Экстрэмісцкімі прызналі Youtube-канал Alexey Arestovych, старонку alexey.arestovich у Інстаграме, фэйсбук-акаўнт палітыка і тэлеграм-каналы Arestovich/Official і Arestovich | Аляксей Арастовіч.
Artykuł Суд прызнаў сацсеткі дарадцы прэзідэнта Украіны Арастовіча экстрэмісцкімі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.