З палітвязня Юрыя Грыгера знялі абвінавачанні і вызвалілі ў зале суда
Сёння ў судзе Ленінскага раёна Гародні разглядалася справа 59-гадовага музыкі гуртоў «Контур» і «Hard Blues Shot», а таксама ўладальніка крамы «Шоўтайм» Юрыя Грыгера.
Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», яго абвінавачвалі паводле артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу «Абраза прадстаўніка ўлады» за пост у Facebook, які мужчына напісаў у 2020 годзе.
Суддзя Руслан Гурын зняў з палітвязня ўсе абвінавачанні. Музыку вызвалілі з-пад варты ў судовай зале.
Artykuł З палітвязня Юрыя Грыгера знялі абвінавачанні і вызвалілі ў зале суда pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.