Добавить новость
ru24.net
World News
Октябрь
2022

Зяленскі назваў умовы, пры якіх гатовы весці перамовы з Расеяй

0

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв’ю канадскім каналам CTV і CBC расказаў, пры якіх умовах гатовы весці перамовы з Расеяй. Запіс апублікаваў тэлеграм-канал Zelenskiy/Official.

Нагадаем, Зяленскі сваім указам зацвердзіў рашэнне Савета нацыянальнай бяспекі і абароны ад 30 верасня аб немагчымасці правядзення перамоваў у прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. Яно было прынята ў адказ на падпісанне расейскім лідарам дакументаў аб анэксіі чатырох абласцей Украіны.

«Рэферэндумы я лічу кропкай у гэтай гісторыі. Яны могуць вярнуць нам назад нашу тэрыторыю, калі яны хочуць перамоваў. Яны павінны выйсці з тэрыторыі нашай зямлі, з тэрыторыі нашай дзяржавы і пакінуць нам нашу зямлю ў міжнародна прызнаных межах ад 1991 года. І тады мы скажам, у якім фармаце і з кім мы гатовы гаварыць. Гэта правільна, справядліва. Каб казаць, трэба адкруціць да таго моманту, калі нашы дзяржавы размаўлялі. А гэта было да вайны – да 2014 года. І з гэтага пункту можна спрабаваць (…) вырашыць пытанне дыпламатычна», – заявіў украінскі лідар.

reform.by

Artykuł Зяленскі назваў умовы, пры якіх гатовы весці перамовы з Расеяй pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса