У вёсцы Мялешкі ўшанавалі пісьменніка Яна Дарашкевіча
У вёсцы Мялешкі, што ў Гарадоцкай гміне, ушанавалі пісьменніка Яна Дарашкевіча. Паэт друкаваўся на старонках “Нашай Нівы”, а яго вершы часта закраналі тэму адчужэння.
Ля роднай хаты пісьменніка ў Мялешках былі зачытаныя вершы, якія і сёння вельмі актуальныя, падкрэсліў ініцыятар сустрэчы Дарыюш Жукоўскі:
-Справа ў тым, што калі застаўся хоць адзін чалавек, які панёс нашыя плакаты, банеры далей, я думаю, гэта будзе жыць вечна. Як у гэтым вершы аб Каршунах. Як казаў Каршун, мы хочам тут жыць, мы з гэтай зямлі.
-Мы сабраліся на ўспамін ідэі Янкі Дарашкевіча. Колькі нашых людзей склалі свае косці не за сваю справу. Яны згінулі, але кожнае іх слова засталося, асабліва каштоўнае слова Янкі Дарашкевіча. І гэтае слова мы павінны несці далей.
Удзельнікі мерапрыемства прайшлі вуліцай вёскі з лозунгамі, у якіх скарыстаныя радкі з верша Яна Дарашкевіча „Стогн”. Своеасаблівай адметнасцю можна лічыць чытанне верша Міры Лукшы „Мялешкі”.
Ян Дарашкевіч, вядомы беларускі паэт нашаніўскай пары, нарадзіўся ў 1890 годзе ў Мялешках. Пісьменнік друкаваў свае вершы ў «Нашай ніве» – першай беларускамоўнай газеце, якая выдавалася ў Вільні (з 1906 г.). Загінуў падчас ІІ Сусветнай вайны 20.02.1942 года.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У вёсцы Мялешкі ўшанавалі пісьменніка Яна Дарашкевіча pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
