Добавить новость
ru24.net
World News
Октябрь
2022

Рэгі-гурт “Botanic Project”: 16 гадоў супольнай працы

0

Рэгі-гурт “Botanic Project” адзначыў сваё 16-годдзе атмасферным канцэртам у Варшаве. Беларускі бэнд прыгадаў як свае першыя кампазіцыі, так і больш познія, але не менш любімыя публікай. Кожную песню госці клуба сустракалі насамрэч цёпла: упэўненымі апладысменамі і мягкімі рухамі ў такт музыцы.

Думкамі наконт новага ўзросту падзяліліся ўдзельнікі “Botanic Project” Кеша і Клім.

16 гадоў – гэта ўжо такое маленькае паўналецце. Ужо можам сабе дазволіць дарослыя рэчы, дарослыя эксперыменты.

Праз два гады ўжо можам піва на канцэртах пачаць піць. І ўзяць якую-небудзь дзяўчыну ў гурт на бэк-вакал.

Гэта ўсё жарт, але 16 гадоў – гэта, канешне, прыкольна. Многія гурты столькі не жывуць. Тым больш, калі прайсці такі шлях як мы – на пяць гадоў я з’язджаў у Канаду, але мы неяк не распаліся. Хутка ў нас выйдзе новы альбом. Працягваем працаваць.

Дарэчы, цяпер беларускія музыкі рыхтуюць новы альбом. Прэзентаваць яго гурт плануе ў навагодні перыяд. “Гэта будзе нешта вельмі цікавае, але адрознае ад таго, што мы рабілі раней!” – інтрыгуюць Кеша і Клім.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Рэгі-гурт “Botanic Project”: 16 гадоў супольнай працы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса