Сі Цзіньпін пераабраны кіраўніком Кітая
Сі Цзіньпін, самы ўплывовы лідар Кітая за апошнія дзесяцігоддзі, узмацніў сваё дамінаванне. Ён прызначаны на чарговы тэрмін у якасці кіраўніка Камуністычнай партыі.
-
Фота: Tingshu Wang / Reuters
Таксама Сі Цзіньпін прасунуў у кіраўніцтва хаўруснікаў, якія падтрымліваюць яго бачанне больш жорсткага кантролю над грамадствам і эканомікай. Сі Цзіньпін, які прыйшоў да ўлады ў 2012 годзе, атрымаў трэці пяцігадовы тэрмін на пасадзе генеральнага сакратара, адмовіўшыся ад партыйнага звычаю, згодна з якім яго папярэднікі сышлі праз 10 гадоў кіравання.
Некаторыя чакаюць, што 69-гадовы лідар паспрабуе застацца ва ўладзе пажыццёва.
Artykuł Сі Цзіньпін пераабраны кіраўніком Кітая pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
