Матэуш Стырчуля: Акцыя «Не рускі, а праваслаўны паляк» гэта плявок у сваіх продкаў
У эфіры нашага Радыё пабываў Матэуш Стырчуля, дзе мы абмеркавалі ягоную новую кнігу, якая між іншым апісвае беларуска-польскае памежжа.
РР: Кніга пра якую я сказаў па-польску называецца «Pogranicza. Krótki kurs budowania granic. Reportaże z Bałkanów, Etiopii, Europy Wschodniej, Kaukazu, Polski i Ziemi Świętej». Але я думаю што не трэба так з насцярогаю падыходзіць да такога амаль сацыялагічнага навуковага загалоўку, калі шмат хто на Падляшшы знае Матэуша Стырчулю, як аўтара рэпартажаў, у тым ліку і з нашага рэгіёну. Гэтыя апісанне падбудаваныя агульнымі ведамі з гісторыі і філалогіі. І з філалагічнага пытання хачу пачаць. Скуль узяўся Матэуш Стырчуля, як і калі вывучыў нашую мову, якой мы гаварым тут, на ўсходнім Падляшшы?
– Цікавая справа. Я пачаў з сустрэч з рознымі людзьмі: гэта быў яшчэ 2011-2012 год. Я быў такой думкі, што ўсе гавораць на літаратурнай беларускай мове, і я хацеў бы пачаць з гэтага нашую размову. Я знайшоў пэўную вёску, і там перад крамай стаяла шмат людзей, і адразу прывітаўся і пачаў размаўляць з імі на літаратурнай беларускай мове. І яны мне кажуць: «а скуль ты?». Я чую ўсе гэтыя «хадыты, робіты», і штосці не разумеў, чаму яны гавораць так цвёрда. І з гэтага пачалася ўся гэтая гісторыя. Потым я пазнаў Суліму, Андрасюка, розных людзей якія сказалі: слухай, у нас шмат розных гаворак, і ты мусіш вывучыць межы, дзе яны.
РР: Нядаўна ў Беластоку з’явілася білблордавая акцыя, згодна з якой на жаль паланізацыя Падляшша не ідзе так хутка, як хацелася б гэтага арганізатарам акцыі «Не рускі, а праваслаўны паляк». Што Вы думаеце пра гэта?
– Перадусім я вяду такую старонку «Разам», і там гаварым па-сваему. І там мы выказалі, якія нашыя думкі пра акцыю. Шкоду такой акцыі цяжка перабольшыць. Тая акцыя гэта перадусім падтрымка расейскай прапаганды, дзе слова «Рускі» яшчэ з часоў Цара і камуністаў мелі толькі адзіную мэту. Што няма чагосці такога, як беларускі народ. Што няма чагосці такога, як украінскі народ, гэта толькі рускія людзі. І не ўяўляю сябе такіх акцый напрыклад у Сілезіі, дзе дюдзі ганаруцца сваімі каранямі. Гэта акцыя – плявок у бок сваіх бабуль і дзядуль, якія называліся «Рускія», «падляшукі», «украінцы», ці «беларусы». Гэта абражае памяць продкаў.
Слухайце цалкам у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Матэуш Стырчуля: Акцыя «Не рускі, а праваслаўны паляк» гэта плявок у сваіх продкаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
