Добавить новость
ru24.net
World News
Октябрь
2022

Пачалася рэстаўрацыя 500-гадовага храма ў Мураванцы

0

Свята-Раства-Багародзіцкая царква, што знаходзіцца ў папярэднім спісе ЮНЕСКА ад Рэспублікі Беларусь, атрымала грант ад дзяржавы для яе захавання. Да канца года запланаваны работы па фасадах і рамонт меднага даху, паведамляе reform.by.

Рэстаўрацыйныя работы будуць праводзіцца пад кіраўніцтвам Алены Шчаснай.

Свята-Раства-Багародзіцкая царква – праваслаўны храм у вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна Гарадзенскай вобласці. Помнік абарончага дойлідства, што мае стылявыя прыкметы беларускай готыкі з элементамі рэнесансу. Паводле археалагічных даследаванняў, была пабудавана паміж 1524 і 1542 гадамі. У 1656 годзе, падчас вайны з Расіяй, і ў 1706 годзе, падчас Паўночнай вайны, царква была моцна пашкоджана. Адноўлена ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Падчас Першай сусветнай вайны нямецкая армія выкарыстоўвала памяшканне царквы ў якасці склада правізіі. У міжваеннай Польшчы храм быў ператвораны ў рымска-каталіцкую царкву, а ў 1990 годзе савецкі ўрад перадаў царкву праваслаўным вернікам.

Наведаць Свята-Раства-Багародзіцкую царкву можна таксама віртуальна.

Artykuł Пачалася рэстаўрацыя 500-гадовага храма ў Мураванцы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса