Валерый Карбалевіч: Расчараванне ёсць, але гэта залежыць ад таго, хто чаго чакаў
Так палітычны аналітык Валерый Карбалевіч каментуе дзейнасць Аб'яднанага пераходнага кабінету.
Artykuł Валерый Карбалевіч: Расчараванне ёсць, але гэта залежыць ад таго, хто чаго чакаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Расчараванне ёсць, але гэта залежыць ад таго, хто чаго чакаў. Так палітычны аналітык Валерый Карбалевіч каментуе дзейнасць Аб’яднанага пераходнага кабінету. На 14 лютага кабінет анансаваў вялікую канферэнцыю плануе патлумачаць вынікі працы Кабінета за паўгода.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2016/02/karbalevicz1-700x400-700x400.jpg)
Структура створаная ў Вільні, як своеасабліва альтэрнатыва ўрада дзейнічае паўгода і ацэнкі розныя, працягвае Валерый Карбалевіч:
– Чакалі, што праз паўгода пераходны кабінет даможацца перамогі дэмакратыі ў Беларусі, Лукашэнка будзе зрынуты, дэмакратыя пераможа і можна будзе святкаваць перамогу. Хацелі большага, заўсёды чакаць большага. Заўсёды чакаюць цуда, ну а цуды не заўсёды здараюцца. Таму з гэтай нагоды шмат у каго і пэўнае расчараванне.
Але і найважнейшыя станоўчыя моманты працы кабінету за апошнія 6 месяцаў выдзяляе палітычны аналітык Валерый Каралевіч:
– Пераходны кабінет увасабляе сабой альтэрнатыву, альтэрнатыву тым людзям, якія не прымаюць рэжым Лукашэнкі ўнутры Беларусі, альтэрнатыву міжнародную, калі дзейны рэжым падтрымаў Расею ў яе вайне супраць Украіны. Таму існаванне альтэрнатывы, якая прадстаўляе сабой іншую Беларусь, якая не падтрымлівае Расею, а падтрымлівае Украіну ў гэтым канфлікце, вельмі важная.
Гэта зніжае градус негатыўных адносін да беларусаў ва ўсім свеце, які таксама мае месца пасля вайны на тэрыторыі Украіны, дадае палітолаг. Паводле якога, беларуская апазіцыя не мае адказу на пытанне, як уплываць на сітуацыю ўнутры краіны. Такіх магчымасцяў сёння не мае ні водная структура, створаная за мяжой.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Валерый Карбалевіч: Расчараванне ёсць, але гэта залежыць ад таго, хто чаго чакаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.