Добавить новость
ru24.net
World News
Август
2023

У МахнАРТэ прэзентавалі цыкл «Неафіты» мастака Юрыя Шуста

0

У арт-рэзідэнцыі МахнАРТэ, што месціцца ў вёсцы Махнатае, на Гайнаўшчыне, адбылася прэзентацыя цыклу «Неафіты» беларускага мастака Юрыя Шуста. Творца разам з сябрамі, акторамі ды аператарамі цягам некалькіх дзён стваралі свой цыкл здымкаў у ваколіцах Дубіч-Царкоўных.

А ў Махнатым, у сядзібе мецэната гэтага праекту Валянціна Сельвесюка, адбылася яго прэзентацыя. Гаворыць аўтар – Юрый Шуст:

-Неафіт – гэта чалавек, які пераходзіць так ці інакш у новы стан – нейкі сацыяльны стан ці стан персанальнага ўдасканалення ці трансфармацыі. Неафіты – гэта тыя людзі, якія праходзяць праз іспыты часу, якія перажываюць нейкія досведы і атрымліваюць нейкія новыя якасці, якія дазволяць нам у будучыні выйсці на новы ўзровень успрыняцця праблемаў і рашэння іх.

Фонд і арт-рэзідэнцыя МахнАРТэ, што месціцца ў вёсцы Махнатае, створаны Валянцінам Сельвесюком з мэтаю падтрымкі маладых мастакоў з Беларусі ды Украіны, якія з розных прычынаў вымушаныя займацца мастацтвам па-за межамі Радзімы. Гэта ўжо другая такая прэзентацыя на пляцоўках МахнАРТэ з удзелам беларускіх мастакоў.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł У МахнАРТэ прэзентавалі цыкл «Неафіты» мастака Юрыя Шуста pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса