Добавить новость
ru24.net
World News
Октябрь
2023

У Беларусі зьмянілі ўмовы вакцынацыі супраць каранавірусу

0
У Міністэрстве аховы здароўя паведамілі аб зьмене пераліку прафіляктычных прышчэпак. Падрабязнасьці паведамляе прэс-служба ведамства.


Вакцынацыя супраць COVID-19 стане штогадовай і будзе праводзіцца ў пэрыяд верасень-сьнежань. Пры гэтым вызначаны катэгорыі беларусаў для антыкаранавіруснай вакцынацыі.


Вакцынаваць супраць каранавіруса будуць дзяцей ва ўзросьце 5-17 гадоў з хранічнымі захворваньнямі, з імунасупрэсіяй, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжаньня. Акрамя таго, будуць вакцынавацца дарослыя ад 18 гадоў і старэйшыя з хранічнымі захворваньнямі, з імунасупрэсіяй. А таксама беларусы ад 60 гадоў і старэйшыя, якія знаходзяцца і працуюць ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжаньня.


У тым ліку, у пералік прафіляктычных прышчэпак уключылі антыкавідныя для мэдыцынскіх і фармацэўтычных работнікаў і цяжарных жанчын.


Іншым асобам вакцынацыя супраць інфэкцыі COVID-19 будзе праводзіцца пасьля звароту, — удакладнілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Пастанова набудзе моц з 22 кастрычніка 2023 года.




 



Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса