Падчас уручэньня Прэміі салідарнасьці імя Леха Валэнсы ў Варшаве 18 верасьня міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі адказаў на пытаньне Свабоды, як беларусам ня траціць надзеі ў часы, калі рэпрэсіі ў краіне не спыняюцца ўжо некалькі гадоў, тысячы людзей прызнаныя палітвязьнямі ці зьехалі з краіны.