Добавить новость
ru24.net
World News
Декабрь
2024
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25
26
27
28
29
30
31

Сёлета Польшча выдала больш за 15 тысяч «картаў паляка». Правілы іх атрыманьня стануць больш жорсткімі

0
Ужо больш за 206 тысяч іншаземцаў атрымалі «карту паляка», сьведчаць зьвесткі Цэнтральнага рэестру выдадзеных і ануляваных «картаў паляка», які вядзе МЗС Польшчы, паведамляе Rzeczpospolita. Пры гэтым з пачатку дзеяньня закона аб выдачы «картаў паляка» да 15 кастрычніка 2024 году анулявалі 1830 такіх дакумэнтаў.


«Карта паляка» — дакумэнт для замежнікаў, які пацьвярджае іх прыналежнасьць да польскай нацыі і дае розныя прывілеі. Уладальнік «карты паляка» атрымлівае бясплатную гадавую нацыянальную візу, магчымасьць пасяліцца ў Польшчы (з картай сталага побыту), працаваць і весьці бізнэс у краіне на тых жа ўмовах, што і грамадзяне Польшчы, магчымасьць атрымліваць адукацыю і доступ да мэдыцынскай дапамогі ў надзвычайных сытуацыях і нават скарыстацца чыгуначнымі зьніжкамі. Усяго праз год уладальнік «карты паляка» атрымлівае польскае грамадзянства.


Колькасьць жадаючых атрымаць «карту паляка» ў апошнія гады павялічылася, адзначае выданьне. Толькі сёлета Польшча выдала ўжо больш за 15 тысяч «картаў паляка»: зь іх больш за 9,2 тысячы дакумэнтаў выдалі ў консульствах, яшчэ 3,5 тысячы — у Падляскім ваяводзтве, 1,4 тысячы — у Люблінскім ваяводзтве.


Разам з тым у Польшчы выяўляюць выпадкі злоўжываньня «картай паляка» і ў некаторых выпадках уладальніка карты могуць пазбавіць дакумэнта. З пачатку дзеяньня закона аб выдачы «картаў паляка» (прыняты ў верасьні 2007 году) і да 15 кастрычніка 2024 году анулявана агулам 1830 такіх дакумэнтаў.


У 4 чалавек «карты паляка» анулявалі за «паводзіны, якія дыскрэдытуюць Польшчу ці палякаў», у 157 чалавек — за выкарыстаньне фальшывых дакумэнтаў або «з прычынаў бясьпекі, дзеяньняў на шкоду сувэрэнітэту Польшчы або ўдзелу ў парушэньнях правоў чалавека». Яшчэ 145 іншаземцаў самі адмовіліся ад карты, а ў 1524 выпадках выдалі новую «карту паляка» са зьмененымі зьвесткамі. Пры гэтым 7310 «картаў паляка» анулявалі ў сувязі атрыманьнем іх уладальнікамі польскага грамадзянства або дазволу на сталае пражываньне.


Урад Польшчы хоча абмежаваць прастату атрыманьня польскага грамадзянства ўладальнікам «карты паляка». «На практыцы прызнаньне польскім грамадзянінам павінна залежаць ад пацьверджаньня таго, што гэты замежнік інтэграваны ў польскае грамадзтва, у тым ліку ад дэманстрацыі дастатковага веданьня польскай мовы», — гаворыцца ў міграцыйнай стратэгіі ўраду Дональда Туска (канкрэтных правілаў пакуль няма), адзначае выданьне.


Раней узмацненьне жорсткасьці правілаў атрыманьня «карты паляка» анансавалі ў рамках новай міграцыйнай стратэгіі Варшавы, прапанаванай прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам. Да прыняцьця гэтага дакумэнта «карту паляка» маглі ня толькі замежнікі, якія маюць польскае паходжаньне, але і людзі, якія актыўна ўдзельнічаюць «у дзейнасьці на карысьць польскай мовы і культуры або польскай нацыянальнай меншасьці на працягу як мінімум апошніх трох гадоў», канстатуе выданьне. Урад Туска прапануе гэтую меру з закона выключыць.


Таксама было абвешчана, што падрыхтуюць зьмены ў правілы, накіраваныя на ліквідацыю злоўжываньняў у працэсе рэпатрыяцыі і атрыманьня «карты паляка», у прыватнасьці, у сувязі з выкарыстаньнем заяўнікамі падробленых дакумэнтаў для паьцверджання свайго польскага паходжаньня.



18 студзеня ў эфіры праграмы прапагандыста Марата Маркава на дзяржаўным тэлеканале АНТ начальнік Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун заявіў, што ў Беларусі праводзяць «комплекс мерапрыемстваў», каб «пераканаць грамадзян, што „карта паляка“ наносіць шкоду, у тым ліку нацыянальнай бясьпецы Беларусі, і выкарыстоўваць яе на тэрыторыі Беларусі, і атрымліваць „карту паляка“ недапушчальна». Паводле яго, летась «толькі за паўгода» зафіксавалі «больш за 100 выпадкаў, калі грамадзяне публічна зьвярнуліся» да МУС, «каб адмовіцца ад «карты паляка».
Праваабаронцам вядомыя выпадкі, калі на беларусаў унутры краіны ціснуць, прымушаючы іх адмовіцца ад «карты паляка» — у тым ліку пад пагрозай звальненьня.




 



Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus




Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса
ATP

По стопам Синнера и Алькараса: молодёжный Итоговый турнир ATP выиграл 18-летний бразилец






Активный образ жилья: россияне скупают элитные квартиры в Москве

Член ОП Лянге: Ситуация с детьми мигрантов в школах стала катастрофической

Сейсмолог не исключил вероятности землетрясения в новогоднюю ночь в Москве

Пенсионерка взорвала фейерверк в торговом центре «Слава» в Серпухове