На шматлікіх абломках польскага ўрадавага самалёта ТУ-154, які разьбіўся 10 красавіка 2010 года пад Смаленскам, а таксама рэштках, па меншай меры, адной ахвяры, выяўленыя сьляды выбуховых рэчываў, — паведаміў у аўторак у прэс-рэлізе падкамітэт па паўторным дасьледаваньні прычын Смаленскай авіякатастрофы.