Mission "Polyclinic"
Гэта гульня накшталт вядомага Супэр Марыё. Галоўны герой — пацыент беларускай паліклінікі. Каб дайсьці да канца і выканаць сваю місію — атрымаць накіраваньне на прыём да лекара, — пацыент мусіць пераадолець 5 бюракратычных узроўняў. На яго шляху будуць перашкоды ў выглядзе злых санітараў і бабулек у чэргах.
На кожным тэматычным узроўні пацыент мусіць зьбіраць талёны, жэтоны ад гэрдораба і колбы для аналізаў. Калі не сабраць усе артэфакты, прайсьці на наступны ўзровень не атрымаецца.
Каб максымальна перадаць дух сучаснай паліклінікі, мы зафіксавалі ў інтэр’еры гульні тыповыя фразы, якія можна пачуць у чарзе перад кабінэтам, ці на прыёме ў лекара: «А мне толькі спытаць», «А дзе ваша флюараграфія?», «Хто апошні ў чарзе без талёнаў?»
Гульня натхнёная сапраўднымі падзеямі, але вобразы і інтэр’реы зьмененыя. Яны ня маюць нічога агульнага з сапраўднымі людзьмі і канкрэтнымі паліклінікамі. Усе супадзеньні — выпадковыя.
Ці вы дасьце рады ўсім выпрабаваньням беларускай мэдыцыны і ці хопіць вам нэрваў дайсьці да канца гульні? Гуляйце і дзяліцеся сваімі вынікамі ў сацыяльных сетках.
Місія «Паліклініка». Пачаць гульню
