Калі казаць аб крытычных тэмах, у якіх ЭЗ, Нямеччына, ЗША спадзяюцца на прагрэс з беларускага боку — яны не новыя. Адна зь іх — гэта сытуацыя вакол правоў чалавека, і ў гэтым кантэксьце, як вы ведаеце, важную ролю адыгрывае пытаньне скасаваньня сьмяротнага пакараньня. Гэта і зьмены ў заканадаўстве для дэмакратызацыі Беларусі, у тым ліку выбарчага.