Лукашэнка прымае ўдзел у сустрэчы ў фармаце "ШАС плюс"
У форуме ўдзельнічаюць не толькі кіраўнікі дзяржаў - членаў ШАС, сярод якіх цяпер і Беларусь, але таксама лідары дзяржаў-наглядальнікаў, ганаровыя госці і кіраўнікі міжнародных арганізацый. Тэмай сустрэчы вызначана "Умацаванне шматбаковага дыялогу - імкненне да ўстойлівага міру і развіцця".