Якія жахі выкрыліся ў сырыйскай турме Сэйдная пасьля падзеньня рэжыму Асада. ФОТА і ВІДЭА
Падзеньне сырыйскага дыктатара Башара Асада адчыніла скрыню Пандоры з выкрыцьцямі аб жорсткасьці службаў унутранай бясьпекі краіны. Сярод найважнейшых выкрыцьцяў тут — турма Сэйдная, кантраляваны вайскоўцамі комплекс на поўнач ад Дамаску, дзе на працягу многіх гадоў утрымлівалі, катавалі і каралі сьмерцю дзясяткі тысяч зьняволеных. Пра сырыйскую турму Сэйдная пішуць карэспандэнты Радыё Свабода Майк Экель і Рыін Аляс. У пэрыяд з 2011-га па 2018 год больш за 30 тысяч затрыманых былі...