Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Июнь
2019

Маршалак Сенату Польшчы Станіслаў Карчэўскі з візітам у Беларусі

0

Сёння адбылася сустрэча Старшыні Рады Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча з маршалкам Сенату Польшчы Станіславам Карчэўскім, а таксама з прадстаўнікамі польскай парламенцкай дэлегацыі і прадстаўнікамі Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў.

У Гародні праходзіць XXII Беларуска-Польскі эканамічны форум  „Добрасуседства-2019», які  адбываецца на базе адпачынку «Прывал». У ходзе форуму эксперты, практыкі бізнесу, даследчыкі абмяркуюць пытанні трансгранічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, падзеляцца вопытам рэалізацыі праектаў у розных сферах.

Арганізаваны  форум Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Польска-Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Польскім агенцтвам інвестыцый і гандлю пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.

Пасяджэнне адной з секцыі адбылося 6 чэрвеня ў Гародні. Працягнецца форум 7 чэрвеня ў Менску.

Прадстаўнікі Гарадзенскай і Берасцейскай абласцей, Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў Рэспублікі Польшча абмеркавалі пытанне «Трансгранічнае супрацоўніцтва – еўрапейскі інструмент беларуска-польскага суседства».

 
 
 
 
 
 
 

Паводле  grodnonews.by

Фота: Арцём Турлай




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса