Пасьля дэдлайну падачы дакумэнтаў для правядзеньня ІІІ Эўрапейскіх гульняў афіцыйны сайт Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў паведаміў, што атрымана толькі адна заяўка. Нацыянальны алімпійскі камітэт Польшчы гатовы правесьці спаборніцтвы ў Кракаве і іншых гарадах Малапольскага ваяводзтва.