Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Июнь
2019

Раман Кісляк падаў заяўку на ўсталяванне помніка „Бюракрат і чалавек”

0

Берасцейцы ўзгадняюць устаноўку на вуліцы Гогаля свайго гораду дэкаратыўнай скульптурнай кампазіцыі „Бюракрат і чалавек”. З адпаведнай заявай ад свайго імя да мясцовых уладаў звярнуўся праваабронца Раман Кісляк. Ён зазначыў пра тое, што падобная ідэя сярод актывістаў наспявала яшчэ год таму:

– Актывісты прапанавалі, што трэба паставіць помнік адпіскам. Затым размова зайшла пра помнік бюракратам. Мы адкладалі ўвесь час, і зараз, нягледзячы на тое, што прыпынена будаўніцтва, мы ўсё адно сутыкаемся з фактамі маніпуляцыі словамі, тэрмінамі. І бачым, што асобныя чыноўнікі не чуюць нас і спрабуюць свае інтарэсы выконваць, а не людзей.

У заяве, сярод іншага, пазначана, што ў выпадку дазволу на ўсталяванне помніка, усё будзе зроблена высілкамі грамадства і не пацягне за сабой ніякіх бюджэтных выдаткаў. Падобныя станоўчыя прыклады, калі грамадзяне, а не ўлады, выступалі за ўсталяванне помніка ў Беларусі, ужо былі – гэта помнік Тадэвушу Касцюшку ў Косава. „Таму шанец заўсёды ёсць, тым больш што гэта толькі першы крок”, – зазначыў Раман Кісляк.

[See image gallery at racyja.com]

Беларускае Радыё Рацыя




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса